Спадчына: Тармасаў Аляксандр Пятровіч
Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 11:33
27 ліпеня 2017 г. — 205 гадоў з часу бітвы пад Кобрынам 3-й рускай арміі пад кіраўніцтвам генерала А. П. Тармасава з французскімі войскамі, якая завяршылася перамогай рускай арміі (1812)
Значная частка ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У шэрагу населеных пунктаў, адзначаных буйнымі баямі, вылучаецца горад Кобрын Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Тут была здабыта першая буйная перамога рускіх войскаў. Бой пад Кобрынам — поўны разгром часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава атрада генерала Кленгеля, які ўваходзіў у 5-ы корпус арміі Напалеона Банапарта.